Сіньюэ і Эньцзян выйшлі на пешаходную вуліцу Гродна 8 сакавіка, каб падзяліцца сваёй творчасцю. На працягу гадзіны студэнты спявалі песні на кітайскай і англійскай мовах.

Хлопцы вучацца ў ГрДУ. Сіньюэ другі год, а Эньцзян першы. Студэнты выступалі ў цэнтры Гродна ўпершыню.

«Нам вельмі спадабалася. Савецкая вуліца — ажыўленая, людзі тут добрыя. Нехта нават нам грошы прапаноўваў, але мы не бралі. Нам проста хацелася падзяліцца сваёй музыкай. Мы робім гэта дзеля задавальнення», — распавялі хлопцы.

У Кітаі хлопцы не могуць так выступаць. З-за вялікай колькасці насельніцтва такія выступы могуць сабраць вялікай колькасці гледачоў і прывесці да дрэнных наступстваў. Таму звычайна паліцыя кантралюе дзейнасць музыкаў на вуліцы.

Сіньюэ і Эньцзян плануюць вярнуцца ў цэнтр Гродна, як толькі пацяплее. Выступаць для гродзенцаў ім спадабалася.

Перадрук матэрыялаў Hrodna.life магчымая толькі з пісьмовага дазволу рэдакцыі. Кантакт info@hrodna.life