У сераду 6 сакавіка ў Гродне стартавала стадыя плэй-оф экстралігі. Падапечныя Сяргея Пушкова прымалі “Ліду”. На працягу ўсёй гульні каманды паказвалі баявы хакей, але зыход сустрэчы вырашыла ўсяго адна шайба закінутая гродзенцамі ў першым перыядзе
“Нёман” – “Ліда” 1:0 (1:0, 0:0, 0:0)
галы:
10:56 1: 0 – Савінаў (Скурыхін, Якушчэнак)
Сярей Пушкоў пасля матчу: “Сёння аднаго гола нам хапіла, хоць мелі моманты для большага. Не хачу сказаць, што агідная большасць, але тыя чатыры хвіліны, якія мы адыгралі – гэта ўтрыманне шайбы без атакі на вароты. Складана забіць, калі проста перадаеш шайбу адзін аднаму . Таму 1: 0, але на сёння гэтага хапіла. ”
Свой наступны матч “Нёман” і “Ліда” правядуць 7 сакавіка таксама ў Гродне.









