На пажары ў гродзенскай пяціпавярхоўцы цяжка пацярпеў мужчына. Мяркуецца, што гаспадар кватэры зладзіў падпал

Пажар адбыўся напярэдадні а палове сёмай вечара ў двухпакаёвай кватэры на першым паверсе пяціпавярховага жылога дома па вуліцы Серафімовіча ў Гродне, піша СБ.

Паводле інфармацыі МНС, гаспадар кватэры шпіталізаваны ў цяжкім стане — тэрмічныя апёкі 1−3 ступені (30% цела).

У пад’ездзе, дзе адбылося ўзгаранне, з суседніх кватэр былі выратаваны чатыры чалавекі, яшчэ сем эвакуіраваны. У выніку ўзгарання ў кватэры пашкоджана маёмасць у адным з пакояў, аконная рама, уваходныя дзверы, закураны сцены і столь у кватэры і пад’ездзе.

Прычына пажару высвятляецца. Мяркуецца, што гаспадар кватэры зладзіў падпал.

Падзяліцца

Апошнія запісы

У святкаванні Дня перамогі задзейнічаюць жывёлін. Удзельнічае і каза з Гродзенскага заапарка

У акцыях на 9 траўня, прысвечаных святкаванню 80-годдзя перамогі, вырашылі задзейнічаць жывёл. Сабаку па мянушцы…

9 мая 2025

Аркі на Савецкай ужо ўпрыгожылі кветкамі - гараджане параўноўваюць вуліцу з «маленькай Галандыяй»

Супрацоўнікі "Гродназелянбуда" ўжо ўпрыгожваюць аркі на Савецкай кветкамі. У сацсетках з'яўляецца ўсё больш відэа з…

9 мая 2025

Над гродзенскім піўзаводам устанавілі флюгер з сімвалічнай датай. Яго аўтар — знакаміты каваль

У траўні на даху комплексу «Бровар Гродна» з'явіўся флюгер. Пры рэстаўрацыі гродзенскага піўзавода інвестару было…

9 мая 2025

Гродзенец знайшоў рэдкія здымкі горада часоў Першай сусветнай вайны

Гродзенскі краязнаўца Аляксандр Перагудаў знайшоў у расійскіх фондах шэраг малавядомых здымкаў Гродна часоў Першай сусветнай…

8 мая 2025

Праўладны Telegram-канал сцвярджае, што ў Гродне няма праблем з бульбай. Гараджане абурыліся

У траўні беларусы сталі актыўна абмяркоўваць знікненне бульбы з паліц у крамах. Звярнулі ўвагу і…

7 мая 2025

У Беларусі скарачаецца насельніцтва, у Гродне і Лідзе — расце

Гарадское і сельскае насельніцтва Беларусі скарачаецца. Згодна з Белстатам, у Гродне і Лідзе сітуацыя выглядае…

7 мая 2025