Чарговы аб’ект гарадской геолакацыі з’явіцца на вуліцы Савецкай каля МЦ «Гродна». Зараз рабочыя займаюцца яго мантажом, піша «Вячэрні Гродна».
На стэндзе размешчаны фрагмент карты цэнтральнай часткі горада з указаннем банкаў, банкаматаў, месцаў грамадскага харчавання і іншых карысных для турыстаў і гасцей горада устаноў. Надпісы на інфармацыйным табло зробленыя на беларускай мове і прадубляваныя беларускай лацінкай.
Гэта не першы інфармацыйны стэнд у горадзе. Раней падобныя аб’екты з’явіліся ў іншых частках гістарычнага цэнтра Гродна, у тым ліку на Ажэшкі.