На Слонімшчыне ўчора «Аўдзі» ўрэзалася ў дрэва, паведамляе ДАІ Гродна.
На 67-м кіламетры дарогі «Баранавічы-Гродна» дама пайшла на абгон грузавога аўтамабіля. Калі параўнялася з ім, машыну стала насіць па праезжай частцы. Страта кіравання на мокрым асфальце павярнулася выездам у левы кювет, дзе адбыўся наезд на дрэва. Пасажыр на пярэднім сядзенні «Аўдзі» атрымаў шматлікія траўмы і змешчаны ў бальніцу.