Раніцай і днём 5 сакавіка (аўторак) і ўначы 6 сакавіка (серада) на большай частцы тэрыторыі Беларусі чакаецца ўзмацненне заходняга і паўночна-заходняга ветру парывамі да 15−20 м/с, месцамі да 22 м/с, перадае МЧС.
Чаму небяспечна?
Шквалісты вецер можа пашкодзіць лініі сувязі і электраперадач, адключыць электраэнергію, пашкодзіць дах і іншыя элементы дома. Асабліва небяспечным можа быць падзенне дрэў.
Што рабіць?
Пры моцным ветры МНС рэкамендуе: прыбіраць гаспадарчыя рэчы з двара і балконаў, абразаць сухія дрэвы, якія могуць нанесці шкоду дому. Машыну лепш паставіць у гараж ці прыпаркаваць удалечыні ад дрэў, а таксама слаба ўмацаваных канструкцый.
Знаходзячыся на вуліцы, лепш абыходзіць хісткія будынкі і дамы з няўстойлівым дахам.
Дрэвы, масты, эстакады, трубаправоды, лініі электраперадач — гэта збудаванні падвышанай рызыкі. У выпадку штармавога папярэджання іх лепш абыходзіць і аб’язджаць.