Таццяна свой 28-ы дзень народзінаў адзначыць забегам на Такійскім марафоне. Квіток на адзін з самых прэстыжных марафонаў у свеце дзяўчына выйграла ў латарэю. Дата супала з яе днём нараджэннем. Але Таццяна хоча не проста паўдзельнічаць у вядомым забегу, але і дапамагчы хворым дзецям.
Дзяўчына хоча, каб у Беларусі развівалася культура бегавой дабрачыннасці. «У нас людзі на масавых забегах проста апранаюць майку з сімволікай і заклікам да дзеяння. Гэта толькі дапамагае распавесці пра праблему», — кажа яна. Такую форму Таццяна называе пасіўнай. Яна хоча, каб бегуны маглі не толькі інфармаваць, але і рэальна дапамагаць рублём.
Таццяна разам з дабрачыннай арганізацыяй «Геном» пачала збор сродкаў для куплі апарата штучнай вентыляцыі лёгкіх (НШВЛ) для дзяцей са спінальнай-мышачнай атрафіяй (СМА) у Беларусі.
Заняцца дабрачыннасцю Таццяну падштурхнулі гісторыі пра бацькоў дзяцей, якім патрэбна дапамога. «Як гэта, пастаянна прасіць грошы на лячэнне, збіраць сотні тысяч нітка да ніткі? Я не раз чытала і чула пра сем'і з дзецьмі з інваліднасцю ў беларускай правінцыі».
Адзін апарат каштуе каля 10 000 долараў, не лічачы выдаткаў на расходныя матэрыялы. У больш чым палове сем’яў дзяцей з СМА выхоўваюць жанчыны без удзелу бацькоў. У асноўным гэтыя мамы жывуць толькі на дапамогу па доглядзе і пенсію па інваліднасці.
Таня бяжыць Такійскі марафон 2019 у свой Дзень нараджэння і просіць усіх яе падтрымаць — дапамагчы сабраць сродкі на куплю апарата.
«Няхай сябры падтрымаць і павіншуюць мяне з днём нараджэння не лайкам у сацыяльных сетках, а невялікім ахвяраваннем. Гэтая сума мне здаецца касмічнай, але, спадзяюся, разам мы яе здужаем».
Прыняць удзел у зборы сродкаў можна на сайце secondbreath.online альбо папоўніўшы баланс мабільнага тэлефона Таццяны. Усе сабраныя сродкі будуць перададзеныя ў «Геном» для куплі апарата НШВЛ.
Шматгадзінныя чэргі, перфаратар і два акенца на рэгістрацыю. Дзяўчына схадзіла ў Гродзенскае агенцтва па дзяржаўнай…
Прадпрыемства "Гродна Азот" 12 лютага ў Telegram-канале анансавала конкурс да Дня роднай мовы. Да самога…
Палітзняволены з Гродна Кірыл Кетурка скончыў жыццё самагубствам у Цэнтры ўтрымання пад вартай у Варшаве-Служэўцы…
Былому сенатару і дырэктару «Краснасельскбудматэрыялы» Уладзіміру Кісялёву пагражае да трох гадоў калоніі за разгалашэнне службовай…
"Малочны Мір" абавязалі змяніць назву для серыі глазураваных сыркоў. Пасля чыёсьці скаргі ў Міністэрства антыманапольнага…
На Гагарына, 25 у Гродне прадаецца двухпакаёвая кватэра з выдатна захаваным постсавецкім інтэр'ерам. Дом, у…