У чарговы раз Міністэрства інфармацыі абнавіла чорны спіс, дзе пералічаныя забароненыя ў Беларусі сайты, кнігі, прадметы і нават фразы. T*T.BY паведамляе, што там ёсць восем песень, за рэпост якіх могуць аштрафаваць і нават завесці справу. У спіс трапіла песня «Нёман-Гродна» з радыкальнымі каляфутбольнымі выказваннямі.
У спіс уносяць тыя матэрыялы, якія суд прызнаў экстрэмісцкімі. У лютым такое рашэнне вынес суд Цэнтральнага раёна Гомеля з нагоды васьмі аўдыёзапісаў.
Вось іх назвы з некаторымі скарачэннямі: «MC Gapon — (…) mtz-ripo», «Околорэп — Откровенный фашизм», «Неизвестен — Неман-Гродно», «TAZ — Опомнись же Русский», «NeBrat — Rossiya», «Ёж — Будь Белым».
Яшчэ дзве песні належаць расейскім групам «Коррозия металла» і «Коловрат». Кампазіцыі «(…) спасай Россию» и «(…) убирайся вон» ужо шмат гадоў забароненыя і ў суседняй краіне. У асноўным песні па сваім змесце нацыяналістычныя.
Нават пасля забароны іх сёння можна знайсці ў сацсетках. Але законам прадугледжана адміністрацыйная і крымінальная адказнасць за распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў. Такім могуць палічыць нават іх рэпост або захаванне сабе на старонку. Таму выдаліць іх трэба самастойна.
Нядаўна ва «Укантакце» ўвялі функцыю, каб схаваць свае запісы на сцяне ад іншых карыстальнікаў. Раней, са снежня, у чорны спіс ўнеслі таксама старонкі і сайты з інфармацыяй аб анархізме, абразлівыя абрэвіятуры на адрас сілавікоў, відэа пра нацыяналізм.
У мікрараёне Фолюш у Гродне ўзвядуць парк адпачынку. Яго хочуць зрабіць камфортным для моладзі і…
Гродзенцы звярнулі ўвагу, што з будынка па вуліцы Ажэшкі, 42 знікла шыльда «Спорттавары». Instagram-акаўнт крамы…
Іміджавы фільм аб інвестыцыйнай прывабнасці Гродна задумалі ў гарвыканкаме. На яго выдаткуюць бюджэтныя грошы. Відэа…
У Гродне пачалі прадаваць «крамбл кукіс» — амерыканскае печыва з рознымі дадаткамі і салодкімі топінгамі.…
Сацсеткі панк-гурта з Гродна Dzieciukі і сам гэты надпіс у Беларусі прызналі "экстрэмісцкімі матэрыяламі". Паводле фармулёўкі…
У Гродне на продаж выставілі дом на 2-м Падольным завулку - па суседстве з рэстаранам…