У першую гадзіну вясны ў Гродне на Вішняўцы адбылася сур’ёзная аварыя з удзелам аўтамабіля таксі і грузавога «ГАЗ». Чытачы АўтаГродна паведамляюць, што кіроўца таксі мог стаміцца і заснуць за рулём, так як працаваў з 6-й раніцы.

Вядома, што грузавік накіроўваўся па праспекце Я. Купалы ў бок Паўднёвага рынка, а Volkswagen службы таксі рухаўся па вуліцы Паўднёвай і на скрыжаванні, не саступіўшы дарогу, урэзаўся ў «ГАЗ».

Заснуў кіроўца за рулём ці не — усталюе следства. Адразу ж дакладна вядома, што маладога чалавека з таксі шпіталізавалі, у яго страсенне мозгу. На момант ДТЗ пасажыраў у аўтамабілі не было.

Кіроўца таксі заснуў за рулём? Ноччу ў Гродне адбылася сур'ёзная аварыя