Некалькі гадоў таму тэрыторыя вайсковай часткі ў мікрараёне Вішнявец скарацілася. З вызваленай тэрыторыі знялі плот, і на раней «закрытыя зямлі» цяпер можа патрапіць любы, піша «Гродзенская праўда».
Менавіта там, на Індурскай шашы, гулялі дзеці. Школьнікі ўбачылі прадмет, падобны на бутэльку, які тырчаў з зямлі. Аднак знаходка апынулася куды больш небяспечнай — гэта быў 30-міліметровы снарад канца 20 стагоддзя. Нягледзячы на ўзрост, хлопцы паведамілі пра боепрыпасы ў міліцыю.
— На месца аператыўна выбыла сапёрная група і вывезла снарад на палігон для далейшага знішчэння, — паведамляе прэс-служба УУС аблвыканкама.