1 сакавіка ў Гродне на вуліцы Калючынскай у тэставым рэжыме пачынае працу бар «moloko». Плануецца, што бар будзе працаваць у фармаце лаўнж. Будзе працаваць кухня. У перспектыве плануюцца абеды і сняданкі.

Ва ўстанове 25 пасадачных месцаў. На рэалізацыю праекта ва ўладальніка сышло каля чатырох месяцаў.

«Вырашылі больш не цягнуць і адкрыліся ў першы дзень вясны. Пакуль у тэставым рэжыме, каб убачыць, што трэба кліенту. Чаму „moloko“ — ніхто не ведае. Проста спадабалася гэтае слова, якое і вырашылі выкарыстоўваць у назве. Гучыць цікава, спадзяемся, і наведвальнікі ацэняць. Наогул, мы стараемся стварыць новае і камфортнае месца ў гістарычнай частцы Гродна для гараджан і гасцей. Магчымыя ў нашай установе і выступы музыкаў, артыстаў і проста творчых людзей», — распавёў уладальнік бара.

На Калючынскай адкрываецца бар «moloko»

У тэставым рэжыме бар будзе працаваць штодня з 15:00 да 02:00.

Адрас: Калючынская, 12 (падвальнае памяшканне)

Перадрук матэрыялаў Hrodna.life магчымая толькі з пісьмовага дазволу рэдакцыі. Кантакт info@hrodna.life