28 лютага стала вядома, што адзначыць «Свята Незалежнасці» ў Парку Жылібера гарадскія ўлады не дазволілі. Таму актывісты падалі ў гарвыканкам 1 сакавіка яшчэ адну заяўку, каб правесці святкаванне ў Каложскім парку. Яны кажуць, што імаверна яе задаволяць, бо месца ўнесена ў пералік дазволеных.

Калі дадуць дазвол, свята пройдзе 23 сакавіка з 13.00 да 17.00. Яно будзе прысвечана 101-й гадавіне абвяшчэння незалежнасці Беларускай Народнай Рэспублікі. Згодна з законам, заяву павінны разглядзець за 15 дзён. На свяце плануецца музычная частка са знакамітымі музыкамі, кірмаш і іншыя зоны.

Як ахвяраваць сродкі праз краудфандынг, будзе вядома пазней.