Выстава «Беларуская журналістыка — фокус на спецпраекты» адкрылася 28 лютага ў Press Club Belarus. На выставе можна ўбачыць лепшыя спецпраекты, якія рабілі беларускія медыя ў 2018 годзе. Сярод іх — лонгрыд Hrodna.life «Любімая, каханая, пакінутая. Ці адродзіцца былая веліч каралеўскай рэзідэнцыі ў Панямуні».

Гэта сумесны праект Hrodna.life і БНБ-Банка пра лёс былой каралеўскай рэзідэнцыі на ўскраіне Гродна.

Таксама на выставе прадстаўлены спецпраекты ад T*T.by, Onliner, Naviny.by, Радыё Свабода, Зялёны партал, CityDog.by, «Еўрарадыё», «Наша Н**а», Kurjer.info, «Культпрасвет», «Брэсцкая газета», Atmasfera.by.

У 2018 годзе на выставе «Фокус на інавацыі» рэдакцыя Hrodna.life узяла адразу два дыпломы: за матэрыялы «Ажэшка посціла б кветачкі, Цётка — акцыі пратэстаў. Беларускія літаратаркі мінулых стагоддзяў „завялі“ Instagram» і «З біноклем па старым Гродне. Глядзі дэтальнае фота горада, якім ён быў 150 гадоў таму».

Спецпраект Hrodna.life пра палац у Панямуні атрымаў дыплом на выставе ў Мінску

Спецпраект Hrodna.life пра палац у Панямуні атрымаў дыплом на выставе ў Мінску

Спецпраект Hrodna.life пра палац у Панямуні атрымаў дыплом на выставе ў Мінску