З 27 лютага супрацоўнікі смеццесартавальнага завода пачалі прыводзіць у парадак свае сметніцы ў цэнтры Гродна. Усяго за некалькі месяцаў урны страцілі першапачатковы прывабны выгляд.
Урны ў выглядзе джэнтльменаў, дам з сабачкамі і дворнікаў паставілі на цэнтральных вуліцах Гродна восенню 2018 года па ініцыятыве Гродзенскага завода па ўтылізацыі і механічным сартаванні адходаў. Незвычайныя канструкцыі палюбілі гараджане і турысты, каля іх часта фатаграфуюцца. Усяго ў цэнтры горада 16 такіх сметніц.
Праўда, урны часта ламаюцца, а яшчэ схільныя да карозіі.