Палацавы комплекс Умястоўскіх у вёсцы Жамыслаўль Іўеўскага раёна Гродзенскай вобласці пачалі аднаўляць, піша С**бода.
Палац быў універсітэтам, нямецкім санаторыям, калгаснай канторай
Палацава-паркавы комплекс Умястоўскіх ствараўся цягам 19 стагоддзя на беразе ракі Гаўя. Ён складаўся з палаца, дзвюх афіцын паабапал яго, лядоўні, аранжарэі, манежа, іншых гаспадарчых пабудоваў. Большасць будынкаў да сёння ацалела. Сам палац будаваўся па аналогіі з варшаўскім каралеўскім палацам у Лазенках.
Перакрываюць дах, каб будынкі не руйнаваліся далей
У жніўні 2017 году палацава-паркавы комплекс набыў беларускі бізнесовец, які паходзіць з мясцін непадалёк ад Жамыслаўля. Апошнія паўтара года ўласнік займаўся дакументацыяй, рыхтаваў будаўнічыя матэрыялы, чысціў парк побач з палацам. Нядаўна пачаліся аварыйна-аднаўленчыя работы.
Умовай аўкцыёну было стварэнне ў Жамыслаўлі турыстычнага комплексу. Што дакладна тут з’явіцца, яшчэ вырашаецца. У адной з афіцын можа адкрыцца невялікі гатэль. Яшчэ ў адным будынку — кавярня. У палацы хочуць зрабіць залу для банкетаў.
Па папярэдніх падліках, на аднаўленне комплексу можа спатрэбіцца каля 3 мільёнаў еўра.