Прэзентацыя кнігі «Наш радавод» адбудзецца 1 сакавіка, сустрэча пройдзе ў фармаце жывой бібліятэкі.

Кніга ўспамінаў склалася з эсэ, якія напісалі слухачы курса «Наш радавод» ва Універсітэце Залатога Веку. Трагічныя падзеі ХХ стагоддзя, заўчасныя страты сваякоў, цяжкія перажыванні закранулі практычна кожную сям’ю. Імкненне родных засцерагчы псіхіку дзяцей ад гэтых ведаў прывяло да поўнага замоўчвання гісторый роду.

«Мае слухачы адгукнуліся на прапановы напісаць пра асоб, якія найбольш уплывалі на іхняе развіццё ў дзяцінстве, а таксама падзяліцца гісторыяй сваёй сям'і, каб не знікла памяць аб дарагіх людзях, — кажа Любоў Зорына, выкладчыца курса „Наш радавод“. — Аповесці з побыту пасляваеннага Гродна і акольных вёсак, жыццяпісы сваіх дзядуль, бабуль і бацькоў змяшчаюць шмат цікавых фактаў».

Сустрэча з героямі кнігі пройдзе па адрасе вул. Будзёнага, 48а — 86, 1 сакавіка, пятніца, 13.00.