У Астравецкім раёне жанчына адштурхнула ад сябе п’янага мужчыну, які да яе чапляўся, а ён упаў на бетон і неўзабаве памёр, паведамляе прэс-служба uvd.grodno.by.
Усё адбылося ў канцы мінулага тыдня. Мужчына 1956 года і жанчына 1959 года нараджэння былі знаёмыя адзін з адным. Яны сустрэліся ў раёне абеду, мужчына ўжо быў п’яны.
Калі ён паспрабаваў зблізіцца, жанчына адштурхнула яго. У сілу стану, пацярпелы ўпаў, моцна стукнуўшыся галавой аб бетон. Аднак пазней ён змог падняцца.
Падзенне не прайшло бясследна, пасля ўстаноўлена, што ён атрымаў закрытую чэрапна-мазгавую траўму, ад якой праз два дні памёр у сябе дома. У дачыненні да жанчыны цяпер распачата крымінальная справа па артыкуле «Прычыненне смерці па неасцярожнасці».