На Слонімшчыне кукурузу прыбіраюць у лютым

На носе ўжо вясна, а палі з непрыбранай кукурузай стаялі ў Слонімскім раёне амаль да канца зімы. Такую карціну назіралі жыхары вёскі Русакова, у прыватнасці Святлана Лагвінюк, піша «Газета Слонімская».

Жанчына распавяла, што мясцоваму фермеру выдзелілі каля двухсот гектараў зямлі, якая проста безгаспадарная стаіць, а ў некаторых месцах і зусім зарастае быльнікам.

— Ён засеяў гэтыя палі кукурузай, толькі незразумела для чаго. Бо збіраць ураджай ён нават і не збіраўся, а чакаў, пакуль кукуруза згніе. Незразумела, навошта трэба было браць у дзяржавы такі вялікі кавалак зямлі, гадаваць кукурузу і чакаць, пакуль яна згніе, бо колькі жывёл на фермах можна было б накарміць. На гэтым полі нават цюкі сена стаяць счарнелыя з мінулага года. Вось такі ў нас парадак на дзяржаўных палях, — здзіўляецца Святлана.

Жанчына абураецца. Раней яна сама прасіла ў мясцовай улады для сябе кавалак зямлі, але ёй у гэтым адмовілі. Святлана таксама расказала, што непарадак на гэтым полі адбываецца ўжо не першы год.

Незразумелым застаецца і іншае: навошта браць вялікі надзел зямлі, засейваць яго, а ўраджай даводзіць да непрыдатнага стану? Сьвятлана здзіўляецца, да чаго такая негаспадарлівасьць.

Сам арандатар зямлі ад каментароў адмовіўся, спаслаўшыся толькі на тое, што аддаваць за бесцань кукурузу ў калгасы не збіраецца.

Падобная сітуацыя на тым жа полі ў 2016 годзе
«Газета Слонімская» ў 2016 годзе пісала пра падобную сітуацыю на гэтым полі. Тады фермер Малевіч пракаментаваў яе так:

— Якія да мяне пытанні?! Гэта маё асабістае, а не ваша. Ні адзін я не прыбраў: яшчэ не ўсе сельгаспрадпрыемствы кукурузу прыбралі, а што вы ад мяне хочаце? У гэтым я не бачу ніякага страху. Нам умовы надвор’я не дазваляюць прыбіраць ураджай. Мне грошай ніхто не дае ні на насенне, ні на што. І за ўборку ніхто людзям не плаціць. Так што якія ёсць пытанні?

Падзяліцца

Апошнія запісы

У святкаванні Дня перамогі задзейнічаюць жывёлін. Удзельнічае і каза з Гродзенскага заапарка

У акцыях на 9 траўня, прысвечаных святкаванню 80-годдзя перамогі, вырашылі задзейнічаць жывёл. Сабаку па мянушцы…

9 мая 2025

Аркі на Савецкай ужо ўпрыгожылі кветкамі - гараджане параўноўваюць вуліцу з «маленькай Галандыяй»

Супрацоўнікі "Гродназелянбуда" ўжо ўпрыгожваюць аркі на Савецкай кветкамі. У сацсетках з'яўляецца ўсё больш відэа з…

9 мая 2025

Над гродзенскім піўзаводам устанавілі флюгер з сімвалічнай датай. Яго аўтар — знакаміты каваль

У траўні на даху комплексу «Бровар Гродна» з'явіўся флюгер. Пры рэстаўрацыі гродзенскага піўзавода інвестару было…

9 мая 2025

Гродзенец знайшоў рэдкія здымкі горада часоў Першай сусветнай вайны

Гродзенскі краязнаўца Аляксандр Перагудаў знайшоў у расійскіх фондах шэраг малавядомых здымкаў Гродна часоў Першай сусветнай…

8 мая 2025

Праўладны Telegram-канал сцвярджае, што ў Гродне няма праблем з бульбай. Гараджане абурыліся

У траўні беларусы сталі актыўна абмяркоўваць знікненне бульбы з паліц у крамах. Звярнулі ўвагу і…

7 мая 2025

У Беларусі скарачаецца насельніцтва, у Гродне і Лідзе — расце

Гарадское і сельскае насельніцтва Беларусі скарачаецца. Згодна з Белстатам, у Гродне і Лідзе сітуацыя выглядае…

7 мая 2025