У Гродне малады чалавек 1995 года нараджэння проста ў цэнтры горада абрабаваў і згвалціў жанчыну на некалькі дзясяткаў гадоў старэйшую за яго, паведамляе прэс-служба УУС.
У ноч з 19 на 20 лютага пацярпелая каля паловы на першую вярталася дадому з працы. Ішла праз сквер за прыпынкам грамадскага транспарту «Цэнтр занятасці». Да жанчыны падбег нецвярозы хлопец, вырваў у яе сумачку і стаў уцякаць. Тая не спалохалася, паспрабавала дагнаць зламысніка. Аднак ён праз 100 метраў спыніўся і паваліў пацярпелую на зямлю, а пазней і згвалціў яе.
Як толькі падазраваны знік, жанчына паведаміла аб тым, што здарылася, у міліцыю. Дзяжурнай часткай Ленінскага РАУС г. Гродна былі скаардынаваны ўсе нарады міліцыі, якія знаходзіліся ў цэнтры, каб адсачыць магчымыя напрамкі перамяшчэння зламысніка. Маладога чалавека на працягу 10 хвілін затрымалі супрацоўнікі дэпартамента аховы з сабакам насупраць гарадскога парку.
У дачыненні да гвалтаўніка ўзбуджаная дзве крымінальныя справы па артыкулах «Рабаванне» і «Згвалтаванне».
Сацсеткі панк-гурта з Гродна Dzieciukі і сам гэты надпіс у Беларусі прызналі "экстрэмісцкімі матэрыяламі". Паводле фармулёўкі…
У Гродне на продаж выставілі дом на 2-м Падольным завулку - па суседстве з рэстаранам…
Міліцыя Грjдзенскай вобласці маніторыла Інтэрнэт і занепакоілася "нацызмам" сярод школьнікаў. Яны "зігуюць", слухаюць музыку Трэцяга…
Дыялогавая пляцоўка для бізнесменаў з Беларусі і Польшчы прайшла ў Гродне 25 красавіка. Мясцовыя ўлады…
Гродзенцы не ацанілі новыя канструкцыі для кветак на Савецкай. У красавіку на пешаходнай вуліцы ўсталявалі…
Тры злачынствы за "экстрэмізм" распачалі супраць падлеткаў у Гродзенскай вобласці ў 2024 годзе. У тым…