Прыкладна ў 19.40 аўтамабілем «Опель» на вуліцы Чырвонаармейскай у Лідзе збітая дзяўчына 1992 года нараджэння, якая перабягала на чырвоны сігнал святлафора, піша ДАІ Гродна.

Паводле папярэдняй інфармацыі, у нейкі момант яна заўважыла, што да прыпынку грамадскага транспарту прыехаў аўтобус. Вырашыла паспець на яго і, не чакаючы зялёнага святла, стала перабягаць. Па баках не паглядзела і тут жа трапіла пад колы легкавога аўтамабіля.

У выніку ДТЗ дзяўчына з пераломамі і шматлікімі ўдарамі была шпіталізавана ў мясцовую бальніцу.