Учора ў Іўеўскім раёне п’яная былая загадчыца малочнатаварнай фермы ўгнала службовы аўтамабіль, паведамляе міліцыя.

Жанчына 1980 года нараджэння ў аўторак раніцай з’явілася ў нецвярозым выглядзе на працоўным месцы, за што была звольненая. Затым жанчына ўгнала з тэрыторыі малочна-таварнай фермы, якой кіравала, службовую «Ніву».

Ніхто з работнікаў не змог спыніць начальніцу, і тая, віляючы з боку ў бок, выехала на дарогу агульнага карыстання. Праз пару кіламетраў аўтамабіль з’ехаў у кювет і перакуліўся. На дапамогу прыйшлі былыя калегі. Кіроўца траўмаў не атрымала, а вось машына апынулася пашкоджанай даволі моцна. Узбуджана крымінальная справа па артыкуле «Угон».

Загадчыцу фермы звольнілі за п'янства. За гэта яна ўгнала службовы аўтамабіль і перакулілася на ім