Каманда захопленых педагогаў задумала зрабіць праект, які не мае аналагаў. У гімназіі № 4 ва ўсю сцяну малююць сімвалы горада — Фарны касцёл, Стары замак, Фара Вітаўта і Ратуша. Над увасабленнем ідэі ўжо паўгода працуе настаўнік біялогіі, паведамляе stv.by.
Ён стварыў у натуральную велічыню знакаміты ўзор Каложскай царквы і таямнічыя знакі на цаглінах храма, якія навукоўцы не могуць разгадаць да гэтага часу. А развіццё гісторыі мастак перадаў барэльефам у выглядзе хваляў, адсюль і назва праекта — «Рака часу».
Віктар Вечар, мастак:
Мне хацелася яшчэ, як мастаку, паказаць рух свету, адкуль мы прыйшлі і куды мы ідзем. Вось зверху падае гэтае святло, і яно пранізвае ўсё. Яно пранізвае гэтыя будынкі, праходзіць праз сцяну гэтых дамоў, растварае іх і нас заклікае ісці туды, да гэтага прыгожага, да чаго мы павінны заўсёды імкнуцца.
Дзмітрый Люцік, настаўнік гісторыі гімназіі № 4 Гродна:
У нашай гімназіі працуе два музея, i месца нам ужо замала. Паўстала ідэя ў нашага кіраўніцтва і ў нашых гісторыкаў гімназіі № 4 вынесці гэта за межы музея і зрабіць інтэрактыўную зону для навучэнцаў.
Неўзабаве тут з’явіцца выява Пажарнай каланчы і перспектыва вуліцы Замкавай. У планах таксама стварыць на падлозе імітацыю бруку, усталяваць каваныя ліхтары і вулічныя лавы.