На Вялікай Траецкай з’явіцца яшчэ адзін гандлёва-офісны цэнтр

Адміністрацыйна-гаспадарчы будынак з памяшканнямі бытавога абслугоўвання і гандлёвага прызначэння з’явіцца на вуліцы Вялікая Траецкая, 25. Невялікі ўчастак па суседстве з аўтастаянкай і крамай «Абухоўскі» на адкрытым аўкцыёне ў аўторак, 19 лютага, купіў гродзенскі бізнэсмэн, піша vgr.by.

Барацьба за надзел плошчай усяго ў 2 соткі стартавала з 15,3 тысяч рублёў. У ходзе таргоў 6 удзельнікаў паднялі выніковы цэннік да 81,6 тысяч рублёў. Па ўмовах аўкцыёну пераможцу трэба атрымаць дазвол на правядзенне праектна-пошукавых работ і распрацаваць праект на будаўніцтва аб’екта ў тэрмін, які не перавышае 2 гады. Пачаць будаўніцтва трэба не пазней як за 6 месяцаў з дня зацвярджэння праектнай дакументацыі.

Гэта далёка не першы падобны аб’ект у гэтым раёне. Нядаўна пачалося ўзвядзенне аналагічнага будынка адміністрацыйна-гаспадарчага прызначэння на вуліцы 1-ая Працоўная, 6. Там размесцяцца офісы. На Вялікай Траецкай, 47 і 57 ужо ідуць працы па рэканструкцыі гістарычных будынкаў пад гасцінічна-рэстаранныя комплексы.

Падзяліцца

Апошнія запісы

У святкаванні Дня перамогі задзейнічаюць жывёлін. Удзельнічае і каза з Гродзенскага заапарка

У акцыях на 9 траўня, прысвечаных святкаванню 80-годдзя перамогі, вырашылі задзейнічаць жывёл. Сабаку па мянушцы…

9 мая 2025

Аркі на Савецкай ужо ўпрыгожылі кветкамі - гараджане параўноўваюць вуліцу з «маленькай Галандыяй»

Супрацоўнікі "Гродназелянбуда" ўжо ўпрыгожваюць аркі на Савецкай кветкамі. У сацсетках з'яўляецца ўсё больш відэа з…

9 мая 2025

Над гродзенскім піўзаводам устанавілі флюгер з сімвалічнай датай. Яго аўтар — знакаміты каваль

У траўні на даху комплексу «Бровар Гродна» з'явіўся флюгер. Пры рэстаўрацыі гродзенскага піўзавода інвестару было…

9 мая 2025

Гродзенец знайшоў рэдкія здымкі горада часоў Першай сусветнай вайны

Гродзенскі краязнаўца Аляксандр Перагудаў знайшоў у расійскіх фондах шэраг малавядомых здымкаў Гродна часоў Першай сусветнай…

8 мая 2025

Праўладны Telegram-канал сцвярджае, што ў Гродне няма праблем з бульбай. Гараджане абурыліся

У траўні беларусы сталі актыўна абмяркоўваць знікненне бульбы з паліц у крамах. Звярнулі ўвагу і…

7 мая 2025

У Беларусі скарачаецца насельніцтва, у Гродне і Лідзе — расце

Гарадское і сельскае насельніцтва Беларусі скарачаецца. Згодна з Белстатам, у Гродне і Лідзе сітуацыя выглядае…

7 мая 2025