У цытатах ёсць назва той расліны, якая змешчана на кубку. Цяпер, папіваючы гарбатку, можна натхніцца творамі беларускіх пісьменнікаў і папоўніць лексікон.
Сярод пісьменнікаў - і класікі, і сучасныя аўтары. Гэта Максім Багдановіч, Пімен Панчанка, Уладзімір Дубоўка, Ларыса Геніюш, Леанід Дранько-Майсюк, Наталля Арсеннева, Ніл Гілевіч, Янка Купала, Генадзь Бураўкін. У іх творах узгадваецца пэўная расліна — медуніца, пралескі, папараць, касачы, шыпшына. Яна ж выяўлена на кубку.
Асобна ствараецца серыя «Лекавыя расліны». Для іх Кастусь Севярынец падрыхтаваў вясёлыя выказванні. Напрыклад, «Святаяннік робіць цуды — люд лякуе ад прастуды». Пакуль у гэтай серыі тры кубкі - з выявамі святаянніка, скрыпеня і дзьмухаўца.
— Па-першае, надыходзіць вясна і хочацца прыгажосці. Жанчынам хочацца нагадаць, што ўсё будзе квітнець, будзе 8 сакавіка і іншыя святы. Па-другое, гэта папулярызацыя нашых беларускіх пісьменнікаў. Хацелася таксама нагадаць, як гучаць назвы раслін на беларускай мове. Разам усё атрымалася, — кажуць Вольга і Сяргей Верамеенкі, гаспадары крамы. Таксама гэта нагадванне, што ў Беларусі шмат колераў, а не толькі белы і чырвоны.
Гіды і экскурсаводы ў Беларусі цяпер павінны ведаць асновы дзяржаўнай ідэалогіі. Такое патрабаванне з'явілася ў…
Айцец Андрэй Крот з Гродна быў у дэлегацыі беларускіх святароў, якая сустрэлася з новым пантыфікам.…
Фатаграфія кабінкі для перапранання на пляжы ў Ласосна патрапіла ў рэдакцыю Hrodna.life. Драўляныя балкі ў…
Псіхолага і дырэктарку ліквідаванага Гродзенскага дзіцячага хоспісу Вольгу Вялічку выключылі са спісу дэлегатаў Каардынацыйнай Рады…
Мужчына вяртае ў гняздо буслам птушаня, якое выпала, - такое відэа ў апошні тыдзень набірае…
Гарадскі выпускны пройдзе 13 чэрвеня на Савецкай плошчы. Запланавана ўрачыстае шэсце і выступленні беларускіх артыстаў.…