Школа эканомікі KEF праводзіцца Цэнтрам эканамічных даследаванняў BEROC і Даследчым цэнтрам ІПМ пры падтрымцы Бізнес-школы ІПМ. Падаць заяўку на ўдзел можна он-лайн да 28 лютага.
Студэнты атрымаюць магчымасць праслухаць курсы па мікраэканоміцы, макраэканоміцы і эканаметрыцы, а таксама палепшыць свае веды пра эканоміку Беларусі. Сярод выкладчыкаў - супрацоўнікі Даследчага цэнтра ІПМ Аляксандр Чубрык, Ігар Пеліпась і Глеб Шымановіч, якія з’яўляюцца вядучымі незалежнымі экспертамі па эканоміцы ў Беларусі; а таксама супрацоўнікі Цэнтра эканамічных даследаванняў BEROC Віктар Аршаўскай, Леў Львоўскі і Кацярына Барнукова, якія атрымалі ступені PhD па эканоміцы ў вядучых універсітэтах свету.
Заняткі будуць праходзіць па відэаканферэнцсувязі ва ўсіх абласных цэнтрах Беларусі ў рэгіянальных офісах Бізнес-школы ІПМ з 11 па 22 сакавіка 2019 г., з 18:30 да 21:30 у будні. 23 сакавіка (у суботу) пройдзе групавое абмеркаванне ў Мінску. Праезд у Менск будзе аплочаны. Студэнты, якія прайшлі ўсе курсы і паспяхова здалі фінальны экзамен, атрымаюць сертыфікат аб заканчэнні школы.
Рабочыя мовы школы — руская і беларуская. Студэнтам, якія прайшлі конкурсны адбор, прадастаўляецца стыпендыя, якая цалкам пакрывае кошт навучання, пры ўмове наведвання не менш за 80% заняткаў.
Да слухачоў школы прад’яўляюцца наступныя патрабаванні:
• Навучанне на старэйшым курсе (3−5) дзённай формы навучання ў рэгіянальнай вышэйшай навучальнай установе Беларусі на момант падачы заяўкі;
• Валоданне англійскай мовай для чытання навучальных матэрыялаў;
• Высокая паспяховасць (сярэдні бал не менш 7,5 па дзесяцібальнай шкале).
Спецыялізацыя ў эканоміцы не з’яўляецца неабходнай умовай для прыёму ў школу. Мы вітаем заяўкі ад студэнтаў неэканамічныя спецыяльнасцяў (асабліва студэнтаў матэматычных і фізічных факультэтаў).