Адначасова тры крымінальныя справы па артыкулах 352, 351 ч.1, 350 ч.1 КК РБ узбуджаныя ў дачыненні да лідчаніна 1977 года нараджэння, піша «Лідская газета».
Ён, выкарыстоўваючы мабільны тэлефон з выхадам у інтэрнэт, заблакаваў доступ да старонкі ў «Аднакласніках» былой жонцы, пасля чаго змяніў інфармацыю на старонцы і ажыццявіў несанкцыянаванае капіяванне інфармацыі ў сацыяльнай сетцы.
Пакаранне па дадзеных артыкулах можа быць суровым, аж да рэальнага пазбаўлення волі.