Вользе Мазуронак не было роўных у Ганконгу, дзе на выходных адбыўся міжнародны марафон Standard Chartered Hong Kong Marathon 2019, піша «Вячэрні Гродна».
Спартсменка, якая выступае за Гродзенскую вобласць, пераадолела марафонскую дыстанцыю 42 кіламетры 195 метраў за 2 гадзіны 26 хвілін і 13 секунд, што дазволіла ёй ўсталяваць рэкорд гэтай трасы.
Беларуская спартсменка на чатыры хвіліны абыйшла лёгкаатлетку з Бахрэйна і амаль на шэсць хвілін бронзавага прызёра, эфіёпскую бягунню.
Нагадаем, у мінулым годзе Вольга Мазуронак стала чэмпіёнкай Еўропы ў Берліне. Той забег запомніўся тым, што ў беларускі падчас бегу адкрыўся крывацёк, але нават гэта не перашкодзіла ёй перамагчы.