13−14 красавіка 2019 года адбудзецца юбілейны 10-ты Фэст Экскурсаводаў. Фэст экскурсаводаў - унікальнае мерапрыемства, бо ў гэты час адбываецца шэраг бясплатных экскурсій не толькі па Мінску, але і па ўсей Беларусі. Прымеркаваны Фэст экскурсаводаў да Міжнароднага дня помнікаў і мясцінаў, які адзначаецца 18 красавіка. Кожны год геаграфія Фэста пашыраецца, дабаўляюцца новыя унікальныя маршруты і ўдзельнікі.
Удзельнічаць у Фэсце могуць як і прафесійныя экскурсаводы, так і аматары: краязнаўцы, гісторыкі і тыя, хто цікавяцца гісторыей беларускіх мясцін. Мэта Фэста — папулірызаваць і прыадкрыць гісторыю тых помнікаў і мясцін, якія знаходзяцца побач з намі.
Асноўнымі напрамкамі Фэста 2019 г — правядзенне гістарычных, ваенна-гістарычных, мастацтвазнаўчых, літаратурных, прыродазнаўчых экскурсій, вытворчых экскурсій. Таксама вітаюцца экскурсіі з «дадаткамі»: роварныя, экскурсіі для людзей з абмежаванымі магчымасцямі, экскурсіі-анімацыі, экскурсіі-квэсты.
Рэгістрацыя для гідаў на Фэст будзе ажыцяўляцца з 15 лютага па 1 красавіка 2019 па спасылцы.
Падрабязную інфармацыю можна атрымаць у арганізатараў.