На гродзенскім лёдзе 16 студзеня другі раз за тыдзень сустрэліся «Нёман» і «Юнацтва». Калі ж у першым матчы гродзенцы саступілі суперніку ў серыі булітаў, то ў другой сустрэчы чырвона-чорныя здолелі атрымаць перамогу над мінчанамі ў авертайме.

У чарговы раз каманды паказалі на лёдзе баявы хакей. Без боек і прыгожых шайбаў не абышлося. Інтрыга ў матчы доўжылася на працягу ўсяго часу. Здавалася пры такой роўнай гульні, заўзятары як і ў першай гульні ўбачаць буліты. Але гэтаму не наканавана было спраўдзіцца. На 4-й хвіліне авертайма Амбражэйчик здолеў закінуць у вароты «Юнацтва» вырашальную шайбу і прынесці «Нёману» перамогу.

«Нёман» — «Юнацтва» — 2: 1 АВ (0: 0, 0: 0, 1: 1, 1: 0)

Шайбы закінулі:

0: 1 — Ягор Мажуга (Анатоль Пратасеня, Аляксандр Кулакоў) 24:16

1: 1 — Мікіта Рэмезаў (большасць) (Андрэй Коршунаў, Дзмітрый Амбражэйчик) 39:35

2: 1 — Дзмітрый Амброжэйчик (Андрэй Коршунаў) 63:59
Цяжкі, але баявы: "Нёман" узяў рэванш у "Юнацтва"
Цяжкі, але баявы: "Нёман" узяў рэванш у "Юнацтва"
Цяжкі, але баявы: "Нёман" узяў рэванш у "Юнацтва"
Цяжкі, але баявы: "Нёман" узяў рэванш у "Юнацтва"