Пастамент з танкам Т-34 на Савецкай плошчы абследуюць, каб праверыць, ці няма расколін і іншых пашкоджанняў, піша «Вячэрні Гродна».
Пра гэта на планёрцы ў гарвыканкаме паведаміў генеральны дырэктар АУП «Гродзенскае гарадское ЖКГ» Зміцер Савашэвіч. Паводле яго слоў, спецыялісты правераць замацаваныя за камунальнымі службамі помнікі і прывядуць іх у парадак да 9 Мая. Акрамя танка ў цэнтры горада гэта тычыцца «Лініі Карбышава», Кургана Славы, воінскіх пахаванняў на могілках на Белуша і Антонава, Фолюш і Грандзіцкі вуліцы.