15 лютага актывісты падалі заяву на правядзенне «Свята Незалежнасці» 23 сакавіка ў Парку Жылібера. Свята будзе прысвечана 101-й гадавіне абвяшчэння незалежнасці Беларускай Народнай Рэспублікі. Згодна з законам, заяву павінны разглядзець за 15 дзён.
Калі дадуць дазвол, свята пройдзе 23 сакавіка з 13.00 да 17.00. Сёння распачаўся збор сродкаў на свята. У панядзелак стануць вядомыя рэквізіты банкаўскага рахунка, на які можна перавесці сродкі. Пакуль іх можна пакінуць у этнакраме «Цудоўня» ці аддаць актывістам, патэлефанаваўшы на нумарах +375 29 654 05 34 ці +37 533 623 26 16.
Вядома, што гарвыканкам не разглядае гэтую дату як знакавую, таму запланаваных мерапрыемстваў не мае і да святкавання не далучыцца.