Культавы серыял HBO «Сэкс у вялікім горадзе» будзе перакладзены на беларускую мову. Відэасервіс VOKA аб’яўляе кастынг на агучку яго галоўных персанажаў. Самае цікавае, што прэтэндаваць на ўдзел у праекте могуць не толькі прафесіяналы, але і ўсе беларускія прыхільнікі серыяла.
Каб усе мы як мага хутчэй убачылі і пачулі, як чатыры добрыя сяброўкі дзеляцца адна з адной жаночымі сакрэтамі на беларускай мове, пакутуюць ад разбітага сэрца і немагчымасці трапіць у модны рэстаран, абмяркоўваюць туфлі і мужчын, плачуць і смяюцца, трэба адшукаць чатырох дзяўчын і двух маладых людзей.
Варта заўважыць, что беларускім заўзятарам прыгод чатырох прыгажунь-сябровак пашчасціла больш за ўсіх фанатаў «Сэкса ў вялікім горадзе» і яго кінасіквелаў: лёс абяцанага працягу апынуўся пад вялікім пытаннем пасля таго, як Кім Кэтрал адмовілася ўдзельнічаць у здымках трэцяга фільма. А тым часам у Беларусі гісторыя Кэры, Міранды, Сінціі і Шарлоты атрымае другое жыццё, і гэта ўжо дакладна! Першы сезон серыяла «Сэкс у вялікім горадзе» у беларускамоўнай агучцы хутка з’явіцца ў медыятэцы VOKA.
Правілы ўдзелу ў кастынгу:
Далей да працы далучыцца журы ў складзе прадстаўнікоў VOKA, а таксама гукарэжысёраў студыі дубляжу і закадравай агучкі 13studio. Члены журы вырашаць, хто з ўдзельнікаў першага этапу праходзіць далей — на жывое праслухоўванне ў студыі гуказапісу. Яны будуць ацэньваць канкурсантаў па такiх крытэрыях як валоданне рыторыкай, адпаведнасць вобразу героя, артыстызм і чысціня голасу. Важнай умовай будзе і наяўнасць у прэтэндэнтаў магчымасці ўдзяліць 1−2 дні працы ў студыі над агучкай свайго персанажу.
Пераможцы другога этапу і падораць свае галасы героям пiлотнай серыi «Сэксу ў вялікім горадзе» па-беларуску. Прэм’ерны паказ першага сезона ў беларускай агучцы адбудзецца ў сакавіку бягучага года.
У найбліжэйшыя месяцы ў Поразаве плануюць адкрыць Дом банкухі. Тут можна будзе паўдзельнічаць у майстар-класе…
Міліцыя Гродна адпраўляе адбыўшых пакаранне на працы ў Гродзенскую агароднінную фабрыку. Зараз на ўліку ў…
На Дзевятоўцы прадаюць трохпакаёвую кватэру на апошнім паверсе 16-павярховага дома. Акрамя шыкоўнага выгляду на палі…
У акцыях на 9 траўня, прысвечаных святкаванню 80-годдзя перамогі, вырашылі задзейнічаць жывёл. Сабаку па мянушцы…
Супрацоўнікі "Гродназелянбуда" ўжо ўпрыгожваюць аркі на Савецкай кветкамі. У сацсетках з'яўляецца ўсё больш відэа з…
У траўні на даху комплексу «Бровар Гродна» з'явіўся флюгер. Пры рэстаўрацыі гродзенскага піўзавода інвестару было…