Там, дзе збілі зубра, на трасу выйшлі трое зубранятаў. Пільнуйцеся!

— Сёння раніцай праязджаў тое месца, дзе збілі зубра, і бачыў праз дрэвы яшчэ трох жывёл. Адразу падумаў, што дзікі. Але вось зараз, калі вяртаўся, яны ўжо выйшлі на дарогу. Выявілася, гэта зубраняты, — кажа Іван.

Мужчына не паспеў зрабіць фота, пакуль дзікія жывёлы стаялі на дарозе. Ён спыніўся каля іх, а тыя пабеглі ў лес. Мужчына выйшаў і зрабіў фатаграфіі:

-

— Магу выказаць здагадку, што збіты зубр была маці гэтых зубранятаў. На выгляд яны падгадаваныя.

Не ведаю, як доўга яны яшчэ будуць выходзіць на дарогу, але кіроўцам трэба быць вельмі асцярожнымі. Раней зуброў уздоўж дарогі можна было заўважыць дзякуючы снегу. Зараз снег сыходзіць і яны ўвогуле губляюцца ў імгле, — дадаў чытач «АўтаГродна».

Іван кажа, што ў Азёрах і днём і ноччу валяць лес. Ён мяркуе, што зубры могуць баяцца гэтых шумоў і стараюцца аддаліцца ад гучнай тэхнікі, а на шляху якраз дарога «Гродна — Азёры».

— Раней у гэтых лясах я збіраў грыбы, цяпер туды хадзіць разам з дзецьмі асцерагаюся. Адназначна, дзікіх жывёл трэба агароджваць, — сказаў на заканчэнне Іван.

Падзяліцца
Меткі: аўтожывёлы

Апошнія запісы

Беларускіх гідаў абавязалі ведаць асновы ідэалогіі

Гіды і экскурсаводы ў Беларусі цяпер павінны ведаць асновы дзяржаўнай ідэалогіі. Такое патрабаванне з'явілася ў…

14 мая 2025

Святар з Гродна сустрэўся з новым Папам Львом XIV

Айцец Андрэй Крот з Гродна быў у дэлегацыі беларускіх святароў, якая сустрэлася з новым пантыфікам.…

14 мая 2025

На пляжы ў Ласосна ўсталявалі «празрыстую» распранальню

Фатаграфія кабінкі для перапранання на пляжы ў Ласосна патрапіла ў рэдакцыю Hrodna.life. Драўляныя балкі ў…

14 мая 2025

Гродзенку Вольгу Вялічку выключылі з Каардынацыйнай Рады. Яна даведалася пра гэта выпадкова

Псіхолага і дырэктарку ліквідаванага Гродзенскага дзіцячага хоспісу Вольгу Вялічку выключылі са спісу дэлегатаў Каардынацыйнай Рады…

14 мая 2025

Беларус выратаваў бусляня і выклікаў хвалю спрэчак. Ці можна вяртаць птушанят у гняздо?

Мужчына вяртае ў гняздо буслам птушаня, якое выпала, - такое відэа ў апошні тыдзень набірае…

14 мая 2025

У Гродне пройдзе штогадовы гарадскі выпускны — будзе больш за 2,6 тыс. удзельнікаў

Гарадскі выпускны пройдзе 13 чэрвеня на Савецкай плошчы. Запланавана ўрачыстае шэсце і выступленні беларускіх артыстаў.…

13 мая 2025