Дзікае здарэнне адбылося 11 лютага ў сярэдняй школе № 2 у Стоўбцах (Мінская вобласць). Вучань 10 «Б» класа Вадзім М. напаў з нажом на настаўніцу гісторыі і геаграфіі ды аднакласнікаў.
Наступствы цяжкія. Як стала вядома «Нашай Н**е», настаўнік і адзін з вучняў памерлі. Двое вучняў з раненнямі — у рэанімацыі, усяго параненыя пяцёра дзяцей.
Настаўніцы было 53 гады.
Сам хлопец збег. Яго затрымалі а 10.14 супрацоўнікі крымінальнага вышуку пры падтрымцы АМАПа, паведаміла МУС у твітары.
Дзяцей да моманту затрымання падлетка трымалі ў школе.
Знаёмыя характарызуюць Вадзима М. як «нармальнага, звычайнага спакойнага». Вучыўся, кажуць, нармальна.