Пахаванне экс-кандыдата ў прэзідэнты Сямёна Домаша прайшло ў Гродне на могілках «Сакрэт» 11 лютага. Ён памёр два дні таму ад астаноўкі сэрца. Сямёну Домашу было 69 гадоў. На развітальную цырымонію разам з блізкімі прыйшлі гараджане і прадстаўнікі адміністрацыі горада. Пахавалі Сямёна Домаша побач з другім былым старшынёй аблвыканкамі Дзмітрыем Арцыменем.
Сямён Домаш у 90-х займаў пасаду старшыні Гродзенскага аблвыканкама і абласнога Савета дэпутатаў, быў дэпутатам Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь, удзельнічаў у прэзідэнтскай выбарчай кампаніі 2001 года. Сямён Домаш быў адным з чатырох зарэгістраваных кандыдатаў, але зняў сваю кандыдатуру на карысць старшыні Федэрацыі прафсаюзаў Уладзіміра Ганчарыка.
Пазней, да 2014 года, Домаш узначальваў вытворчае гарбарнае аб’яднанне. Ад 2017 займаў адну з кіруючых пасадаў гродзенскага прадпрыемства АВС.
[irp posts="106 552″ name=""Ён быў найлепшым з усіх прэтэндэнтаў на прэзідэнта". Сямёна Домаша ўзгадвае Аляксандр Мілінкевіч"]