Колькасць злачынстваў, звязаных з дзеяннямі сэксуальнага характару ў дачыненні да непаўналетніх, расце. Пра гэта «Вячэрняму Гродна» паведаміў начальнік УУС аблвыканкама Вадзім Сіняўскі.
Паводле яго словаў, толькі ў мінулым годзе па артыкуле 168 КК «Распусныя дзеянні ў дачыненні да непаўналетніх» выяўлены 61 факт, распачатыя крымінальныя справы. У гэтым годзе ўзбуджана ўжо 13 крымінальных спраў за такія дзеі. Прычым 11 з іх учынены на тэрыторыі двух раёнаў вобласці - Смаргонскага і Ашмянскага. На думку Вадзіма Сіняўскага, рашэннем дадзенай праблемы можа быць прававое і палавое выхаванне моладзі. З такой ініцыятывай УУС плануе выйсці перад адпаведнымі дзяржаўнымі органамі.