Інфармацыйна-аналітычны цэнтры пры Адміністрацыі прэзідэнта выдаў зборнік з вынікамі апытанняў праведзеных у 2017−2018. Адно з іх датычылася роднай мовы, піша «Наша Н**а».

У 2017 годзе 48% насельніцтва Беларусі лічыла беларускую мову сваёй роднай. 43% назвалі рускую мову, 6% — абедзве мовы. Дзяржаўныя сацыёлагі фіксуюць, што «моўныя» прапорцыі сярод моладзі падобныя: 48% — 41,5% — 8%.

Большая доля рэспандэнтаў мяркуе, што ў краіне патрэбна пашырэнне сферы выкарыстання беларускай мовы. За гэту ідэю выступаюць 50% насельніцтва, 44% ставяцца да такой перспектывы адмоўна.