У мінулыя выходныя жыхар вёскі Шылавічы Слонімскага раёна Яўген рыбачыў на мясцовай затоцы. Прасвідраваў лунку, закінуў вуды і стаў чакаць. Разам з ім ўлоў чакала і чорная выдра, якая, па словах мясцовых, жыве недалёка ад гэтых месцаў, піша “Газета Слонімская”.
«Наш сын Жэня зрабіў гэта фота, – распавядае Святлана Пятроўна, мама рыбака. – Пайшоў ён на затоку, у нас яна называецца Маркачыха. Там і жыве парачка выдр. Рыбакі, якія часта сюды прыязджаюць, ведаюць пра іх. Выдры нашы не баяцца людзей, блізка падыходзяць, рыбу выпрошваюць».





