1 лютага каля 23 гадзін на вуліцы Дзяржынскага для праверкі дакументаў спынілі «Пежо». Было падобна, што 21-гадовы кіроўца п’яны. Супрацоўнікі адхілілі яго ад кіравання і даставілі на медыцынскі агляд, які паказаў утрыманне алкаголю, больш чым у два разы перавышаючае дазволеныя межы, паведамляе ДАІ Гродна.

Разам з кіроўцам на пярэднім сядзенні ехала дзяўчына. Сам ён яе прадставіў як знаёмую, якую трэба было кудысьці падвесці. Аднак праз некаторы час дзяўчына адчула сябе дрэнна і распавяла супрацоўнікам іншую версію таго, што адбылося. З яе слоў яна пераходзіла вуліцу Дзяржынскага паблізу дома № 98 па пешаходным пераходзе, а хлопец на аўтамабілі «Пежо» яе збіў, пасля чаго вырашыў самастойна даставіць ва ўстанову аховы здароўя.

Ці так гэта і ці быў у кіроўцы намер схаваць факт ДТЗ, яшчэ трэба будзе разабрацца. Па факце ДТЗ праводзіцца праверка.

Дзяўчына пасля аварыі была шпіталізаваная.