Два гандлёвых цэнтры будуюцца ў Гродне ў раёне аўтавакзала. Адзін з іх у пачатку вуліцы Антонава будуе ААТ «Гандлёвы дом «Нёман». Гэта будзе аб’ект гандлёва-бытавога прызначэння з кафэ і крамамі, у тым ліку «Mark Formelle». Завяршэнне яго будаўніцтва плануецца ў канцы гэтага года. Дарэчы, на малюнку можна ўбачыць лагатып адной з папулярных сетак фастфуду.

Другі гандлёвы цэнтр з падземнымі паркоўкамі ўзводзіцца ІП Барботчанка В.Т. у пачатку праспекта Касманаўтаў насупраць аўтавакзала, паведамляе “Гродзенская праўда”.

Яшчэ адзін будынак са шкла і бетону узводзіцца на скрыжаванні вуліц Мядовай-Віленскай. Тут будуць размяшчацца офісы для IT-кампаній. Здача аб’екта запланавана ў цяперашнім траўні.




