У нядзелю 3 лютага ў Мінску адбыўся чарговы матч чэмпіянату Беларусі па хакеі. Мінскае «Юнацтва» прымала гродзенскі «Нёман» і буйна абыграла суперніка з лікам 3:0.

Дзякуючы перамозе на сваім лёдзе, «Юнацтва» адрываецца ў турнірнай табліцы ад «Нёмана» на 17 ачкоў.

«Юнацтва» — «Нёман» 3:0 (0:0, 1:0, 2:0)

галы:
31:48 1: 0 — Стэфановіч (Міцкевіч, Багалейша)
43:04 2: 0 — Кашкар (Кулакоў)
48:35 3: 0 — Кулакоў (Волчак)

Галоўны трэнер «Нёмана» Сяргей Пушкоў пасля матчу:

— Я думаю, што мы прайгралі матч у нападзе, таму што нашы нападнікі нічога не арганізавалі з пункту гледжання забівання галоў. Абараняліся мы нядрэнна і ў меншасці адыгралі добра, а прычына была ўсё ж такі ў тым, што каманда прытамілася. Было бачна, што «Юнацтва» нашмат свяжэй выглядала і больш агрэсіўна гуляла. Хоць былі моманты зачапіцца за гульню, але ў нападзе згулялі слаба.

Турнірная табліца выглядае наступным чынам: Адрыў ад першага месца ўсё больш: "Нёман" буйна прайграў "Юнацтву" 
У чэмпіянаце Беларусі наступае міжнародны перапынак з 4 па 10 лютага. Адновяцца гульні 12 лютага. У гэты дзень «Нёман» у Гродне будзе прымаць «Шахцёр».