У кінатэатры «Космас» 9 лютага адбудзецца дадатковы паказ фільма-канцэрту карэйскай групы BTS. Мінулыя два сеансы сабралі амаль 600 чалавек.
Дадатковы паказ кінатэатр зрабіў па просьбах прыхільнікаў карэйскай групы ў Гродне. Білеты ўжо паступілі ў продаж.
Нагадаем, у прэм’еру 26 студзеня ў кінатэатры «Космас» прайшло два паказы па дзве гадзіны кожны. Адзін з іх сабраў 375 чалавек, другі амаль 200 чалавек — у асноўным падлеткаў 12−18 гадоў.
Арганізатар паказу Анастасія Шабашова распавядала:
«Некаторыя рабяты дзеля прагляду прыехалі з іншых гарадоў. Па-сапраўднаму цёпла было чуць, як крычаць імёны людзей, якімі мы захапляемся. Гэта мы называем фанчантамі. Некаторыя прызнаваліся ў любові да фандому [фанатам групы — рэд.]. Я, як арганізатар, была моцна кранутая тым, як фанаты прызнаваліся адзін аднаму ў каханні».
Анастасія адзначае, што канцэрт на вялікім экране і з добрай якасцю гуку нават параўнаць нельга з праглядам на экране тэлефона.
BTS — паўднёвакарэйскі бойсбэнд, хіп-хоп-група, якая складаецца з сямі хлопцаў. Яна сфармавалася ў 2011 годзе. У BTS мільёны прыхільнікаў па ўсім свеце.
У сярэдзіне сакавіка на Замкавай, 11 адкрылася фотастудыя Retreat. У студыі ёсць некалькі працоўных зон…
Гатэль «Кронон Парк Гатэль», размешчаны ў лесапарку Пышкі ў Гродне, атрымаў прэмію Travel Time Awards…
У 2024 годзе бацькоўскіх правоў у Беларусі былі пазбаўлены бацькі 3 955 дзяцей. Гэта найбольшая колькасць…
Жыхар Гродна набіў на шчыкалатцы татуіроўку з выявай расійскага рэпера Пашы Тэхніка і подпісам “Досвидания”.…
На сёмым паверсе дома па вуліцы Ліможа, 48Б выстаўлена на продаж трохпакаёвая кватэра плошчай 74,8…
У Гродне рыхтуюцца да святкавання 80-годдзя Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне. Мерапрыемствы аб'яднаюць пад канцэпцыяй…