З 1 лютага зменіцца бюджэт пражытачнага мінімуму, вырастуць дзіцячыя дапамогі, мінімальныя працоўныя і сацыяльныя пенсіі і падаражэюць цыгарэты, піша «Вячэрні Гродна».

Вырастуць дапамогі на дзіця

Бюджэт пражытачнага мінімуму вырасце на 2,69 рубля — да 216,90 рубля. Услед за ім падымуць і дапамогі на дзіця.

Так, за першанца адначасова выплацяць 2169 рублёў, за другога і наступных дзяцей — 3.036,60 рубля. Жанчыне, якая стала на ўлік у паліклініцы да 12-тыднёвага тэрміну цяжарнасці, заплацяць 216,90 рубля.

Вырастуць штомесячныя дапамогі на дзяцей да трох гадоў: на першага дзіцяці - 362,46 рубля, другога і наступных — 414,24, на дзіця-інваліда — 466,02. Нагадаем, дапамогі на дзіця пераглядаюцца два разы на год (з 1 лютага і 1 жніўня) і разлічваюцца зыходзячы з колькасці дзяцей у сям'і і сярэдняй зарплаты па краіне ў папярэднім квартале. Па выніках IV квартала мінулага года сярэдні заробак быў 1035,6 рублёў, што на 10,2% больш, чым ва II квартале 2018 года.

Падымуць пенсіі

Павялічацца мінімальныя працоўныя, сацыяльныя пенсіі і даплаты, надбаўкі, павышэнні да іх.

Мінімальны памер пенсіі па ўзросту будзе 54,23 рубля. Тым, хто не атрымлівае працоўную пенсію, належыць сацыяльная — яна будзе ад 108,45 да 238,59 рубля. Пенсіянерам ва ўзросце 75 гадоў і старэй даплацяць 40,67 рубля, 80 гадоў і старэй — 54,23. Надбаўка да пенсіі інвалідам першай групы — 54,23 рубля, паведамілі ва ўпраўленні пенсій і дапамог камітэта па працы, занятасці і сацыяльнай абароны аблвыканкама.

Мінімальныя працоўныя і сацыяльныя пенсіі, павышэнні, даплаты і надбаўкі да іх выраслі нязначна, таму асаблівай дадатку пенсіянеры не адчуюць.

Падаражэюць цыгарэты

З 1 лютага даражэюць некаторыя віды цыгарэт.

У прыватнасці, цэны на цыгарэты ААТ «Гродзенская тытунёвая фабрыка» вырастуць на 0,5−1,64 рубля. Так, Pall Mall будзе каштаваць на 5−10 капеек даражэй, Kent, Luckies, Vogue — на 10 капеек, Сооper, Oscar — на 75 капеек, Velvet — на 80 капеек, а Rider City, Rider Desert, Rider Air, Rider Street — на 1,64 рубля.

Цыгарэты, якія ўвозяць ГП «Беларусьгандаль» і СЗАТ «Энерга-оіл», падаражэюць на 5−10 капеек. ТАА «Тытунь-інвест» павышаць цэны на сваю прадукцыю не будзе.

Дарэчы, у продажы з’явяцца некаторыя новыя віды цыгарэт.

Ці ставіць сям’ю на ўлік, вырашыць савет

З 1 лютага ўступаюць у сілу змены ў Пастанову Саўміна «Аб прызнанні дзяцей, якія знаходзяцца ў сацыяльна небяспечным становішчы».

З гэтага часу ўсе пытанні аб пастаноўцы або зняцці з уліку той ці іншай праблемнай сям'і будзе вырашаць каардынацыйны савет, а не установа адукацыі, як гэта было раней. Зараз школа або дзіцячы сад будуць перадаваць інфармацыю аб дрэннай абстаноўцы ў той ці іншай сям'і ў каардынацыйны савет, дзе прымуць рашэнне.

Новы дакумент знізіў колькасць крытэрыяў і паказчыкаў з шасці да трох. Гэта незадавальненне бацькамі асноўных жыццёвых патрэбаў дзіцяці (харчаванне, адукацыя, медабследаванне і іншыя), амаральны лад жыцця бацькоў, жорсткае абыходжанне з дзіцем і, нарэшце, адсутнасць бацькоўскага нагляду за паводзінамі дзіцяці і яго ладам жыцця, з прычыны чаго ён здзяйсняе правапарушэння.

Па словах начальніка аддзела адукацыі Андрэя Сяманчыка, на працягу шасці месяцаў у Гродна правераць усе 536 сем’яў, якія знаходзяцца ў сацыяльна небяспечным становішчы.