Да +8 градусаў: на выходных ў Гродне моцна пацяплее

Здаецца, люты вырашыў моцна здзівіць гродзенцаў - першыя дні апошняга месяца зімы будуць вельмі цёплымі, піша «Вячэрні Гродна».

Увесь дзень у пятніцу, 1 лютага, у Гродне будзе каля нуля, днём магчымы туман — бачнасць абмежаваная 400−600 метрамі. У ноч на суботу і раніцай, 2 лютага, будзе дажджліва, на градусніку — усё той жа нуль, а вось днём пацяплее да +2. Ападкі не спыняцца, у дадатак падымецца вецер з парывамі да 12 метраў у секунду. У нядзелю, 3 лютага, з раніцы слупкі тэрмометраў пакажуць + 3 … +5 градусаў, днём пацяплее аж да +8 градусаў, магчымы туман з бачнасцю да 300 метраў, а вось ападкі малаверагодныя.

Пачатак наступнага тыдня таксама будзе цёплым, маразы — пакуль не моцныя — вярнуцца толькі ў сераду, паведамляе сайт pogoda.by.

Падзяліцца

Апошнія запісы

У святкаванні Дня перамогі задзейнічаюць жывёлін. Удзельнічае і каза з Гродзенскага заапарка

У акцыях на 9 траўня, прысвечаных святкаванню 80-годдзя перамогі, вырашылі задзейнічаць жывёл. Сабаку па мянушцы…

9 мая 2025

Аркі на Савецкай ужо ўпрыгожылі кветкамі - гараджане параўноўваюць вуліцу з «маленькай Галандыяй»

Супрацоўнікі "Гродназелянбуда" ўжо ўпрыгожваюць аркі на Савецкай кветкамі. У сацсетках з'яўляецца ўсё больш відэа з…

9 мая 2025

Над гродзенскім піўзаводам устанавілі флюгер з сімвалічнай датай. Яго аўтар — знакаміты каваль

У траўні на даху комплексу «Бровар Гродна» з'явіўся флюгер. Пры рэстаўрацыі гродзенскага піўзавода інвестару было…

9 мая 2025

Гродзенец знайшоў рэдкія здымкі горада часоў Першай сусветнай вайны

Гродзенскі краязнаўца Аляксандр Перагудаў знайшоў у расійскіх фондах шэраг малавядомых здымкаў Гродна часоў Першай сусветнай…

8 мая 2025

Праўладны Telegram-канал сцвярджае, што ў Гродне няма праблем з бульбай. Гараджане абурыліся

У траўні беларусы сталі актыўна абмяркоўваць знікненне бульбы з паліц у крамах. Звярнулі ўвагу і…

7 мая 2025

У Беларусі скарачаецца насельніцтва, у Гродне і Лідзе — расце

Гарадское і сельскае насельніцтва Беларусі скарачаецца. Згодна з Белстатам, у Гродне і Лідзе сітуацыя выглядае…

7 мая 2025