На месцы будучай забудовы на Замкавай збіраюцца арганізаваць і археалагічны нагляд, і археалагічныя вышукі. Забудоўшчык абяцае, што раскопы будуць доўжыцца столькі, колькі спатрэбіцца археолагам, хоць тэрміны самога будаўніцтва абмежаваныя ў часе.
Пры распрацоўцы праектнай дакументацыі былі выкананы комплексныя вышукі, і замоўца, літоўскае ЗТАА «ДТ-груп», заключыў дамову з навуковым кіраўніком. Ім выбралі гісторыка Вадзіма Глініка. Ён і аднавіў межы зямельнай дзяльніцы, якая была пад знесенымі жылымі дамамі першапачаткова. Дамы абяцаюць пакрыць сапраўднай дахоўкай, да праекта дадалі дымавыя трубы, і пра рыбку на фасадзе копіі Дома рыбака не забудуцца.
Замоўца заключыў дамову з Інстытутам гісторыі на археалагічныя вышукі, як толькі праект пройдзе абмеркаванні і атрымае заключэнне экспертызы, будуць праведзены раскопы, каб выявіць падмуркі і артэфакты, якія могуць знаходзіцца на пляцоўцы.Вядома, што пад цяперашнім скверам за Палацам культуры тэкстыльшчыкаў знаходзяцца падмуркі 12 стагоддзя. Таму пры абмеркаванні праекта ў гарадскіх актывістаў было шмат пытанняў да падвала, які ўнеслі ў план будаўніцтва падчас яго карэктавання. Забудоўшчык тлумачыць, што гэта будзе тэхнічны паверх.«Калі Мінкульт палічыць, што будынак там узводзіць нельга, не будзем яго ўзводзіць», — паабяцаў першы намеснік старшыні гарвыканкама Андрэй Жук.
Гэта эканамічная рызыка для забудоўшчыка. Але паводле беларускіх законаў нельга праводзіць раскопы да зацвярджэння праекта будаўніцтва.
hrodna.life/2019/01/31/novyiy-skver-vozle-pamyatnika-sokolovskomu/