Новае відэа з свайго квадракоптара выклаў ў сетку Сяргей Марозаў, прысвяціўшы яго гродзенскім дарогам. Ён паказаў, як шмат у Гродне транспарта і наколькі мабільнымі гарадзенцы сталі дзякуючы аўто. Вялікая частка здымак вялася ў вечаровы час. Ад гэтага струмені транспарта з улучанымі фарамі выглядаюць яшчэ эфектней, адзначае autogrodno.by.
— Як прыйшла ідэя паказаць дарогі Гродна ў руху?
— Гэта чыстая выпадковасць. Падчас чарговых здымак пайшоў снег, які на планшэце растаў і пазбіраўся ў кроплю ў месцы, дзе «кнопка» спускання затвора. Сэнсорны экран успрыняў кроплю як націск. Пакуль змахваў ваду, атрымаў каля дзясятка дубляў. Дома, пры хуткім прагортванні фатаграфій, звярнуў увагу на «кіношны» рух. У фатаграфіі гэты эфект завуць timelapse. Ці трэба казаць, што ў кадры якраз была дарога з рухомым транспартам, — расказвае AutoGrodno.by Сяргей Марозаў.
Пасля гэтага аўтар відэа выязджаў здымаць гарадскія дарогі на працягу 10 вечароў, якраз здымкі праходзілі ў той час, калі ў Гродне былі маразы да -14ºC.
Агулам у аснову роліка ляглі 4 000 фатаграфій. Каб іх зняць, квадракоптар адлётаў 7 гадзін чыстага часу. На апрацоўку ўсіх фатаграфій, а таксама арганізацыю здымак, запатрабавалася яшчэ 30 гадзін.
Фатаграфіі Гродна з квадракоптара Сяргей публікуе на сваёй старонцы @banifacyj.
Пліта Ведніка Леаніда Анатольевіча, які, верагодна, загінуў на вайне супраць Украіны, з'явілася ў калумбарыі на…
Драўляны будынак у стылі канструктывізму 1930-х на Міцкевіча, 1 у Гродне перабудуюць у трохпавярховы гатэль…
Макраздымак райка (рус. - радужки) вока можна зрабіць у Гродне на вул. Будзённага. Закаханым прапануюць…
У Нацыянальным агенцтве па турызме прапануюць распрацаваць экскурсію "Па святынях Воранаўшчыны". Аўтар зможа зарабіць 2820…
Раней Дом быту на Замкавай, 4 спрабавалі прадаць ужо чатыры разы. У час аўкцыёну, які…
У Threads беларус Дзяніс выказаў здзіўленне наконт таго, што ў гасцініцах і гатэлях Гродна ўсе…