Малюнкі, прысвечаныя Гродна, з’явяцца на тарцах будынкаў у цэнтры горада. Пра гэта 30 студзеня на нарадзе аб развіцці гістарычнай часткі горада паведаміў старшыня Гродзенскага гарвыканкама Мечыслаў Гой, перадае БЕЛТА.
На тарцы будынка гімназіі № 10 размесціцца гравюра Маціяса Цюндта з выявай Гродна 16 стагоддзя. На будынку па вуліцы Дзяржынскага, 3 створаць карціну, прысвечаную рэспубліканскаму Фестывалю нацыянальных культур, які праходзіць у Гродна раз у два гады.
Гэтыя і яшчэ чатыры іншыя арт-аб'екты з’явяцца ў цэнтры Гродна да 1 чэрвеня 2019.
«Для гэтых мэтаў будзем прыцягваць у перспектыве і студэнтаў-выпускнікоў. Афармленне сцяны можа стаць для іх дыпломнай працай, ад горада толькі спатрэбіцца прадастаўленне матэрыялаў «, — адзначыў Мечыслаў Гой.