Памятныя сустрэчы да дня ушанавання ахвяраў Халакосту прайшлі ў Вялікай харальнай сінагозе і храмах горада. У навучальных установах Гродна прайшлі «урокі Халакосту». Адзнака дня — 6 памятных свечак ва ўшанаванне памяці 6 000 000 мільёнаў загінулых яўрэяў.

У сінагозе 27 студзеня словы пашаны ад праваслаўных казаў святар Георгій Рой і ад каталікоў - каталіцкі святар Анджэй Лішко. Выступілі прадстаўнікі Літоўскага і Польскага консульстваў, Саюза палякаў, мецэнаты сінагогі, гісторыкі і сябры моладзевых арганізацый.

У гэты дзень у сінагозе гучала яўрэйская музыка ад групы «Барух-бэнд» з Мінска. Кранальным падарункам для гасцей імпрэзы сталі вершы ў выкананні 90-гадовых «дзяцей вайны» Фаіны Чарновай і Якава Кобрынскага.

Урокі Халакосту для модадзі ужо некалькі гадоў праводзіць Беньямін Ерузалім, заснавальнік музея яўрэяў Гродзеншчыны. Сёлета 29 студзеня такі ўрок прайшоў у коледжы мастацтваў, з удзелам Яўгена Калодзіна, кірауніка Шомэр Інтэрнэшнл, які быў арганізатарам мерапрыемстваў іакцыі WeRemember/ МыПамятаем у евангелицких царквах.

Перадрук матэрыялаў Hrodna.life магчымая толькі з пісьмовага дазволу рэдакцыі. Кантакт info@hrodna.life