Гімназію № 9 у Гродна эвакуіравалі. Пра гэта паведамілі Hrodna.life настаўнікі і школьнікі. Каля 12:15 усіх з навучальнай установы вывелі на вуліцу. У дадзены момант на месцы працуе міліцыя і выратавальнікі. Заняткі адменены.
У прэс-службе УУС распавялі, што ў дадзены момант праводзіцца праверка, супрацоўнікі працуюць на месцы. Нічога, што пагражала б жыццю і здароўю людзей, не выяўлена.
Неўзабаве стала вядома, што інфармацыю пра мініраванне, якая не пацвердзілася, распаўсюдзіў адзін з вучняў школы.