У суботу вечарам у міліцыю Ваўкавыска звярнулася занепакоеная кабета. Яе 22-х летні сын пайшоў з дому і ўжо суткі не выходзіў на сувязь. На наступны дзень у лесе знайшлі яго цела.

Па сігнале «Збор» быў падняты асабовы склад Ваўкавыскага РАУС і зарганізаваны пошук. Цягам усёй ночы міліцыянеры правярялі месцы магчымага з’яўлення хлопца, яго знаёмых, блізкія паркі і лясныя масівы.

У 10:30 раніцы нядзелі каля пяці кіламетраў ад Ваўкавыска паблізу вёскі Пекары ў лесе выявілі труп зніклага маладога чалавека. Прыярытэтнай версіяй з’яўляецца здзяйсненне ім самагубства.